У Чачэрску пляж на возеры Святое прызнаны найлепшым па добраўпарадкаванні ў вобласці, але ёсць нюанс

by ZB

Ужо не ў першы раз гарадскі чачэрскі пляж на возеры Святым найлепшы па добраўпарадкаванні ў вобласці. Журы ацэньвала, як добраўпарадкавана берагавая лінія, ці добра яе даглядаюць мясцовыя камунальнікі, ці прыемна бавіць там час.


У конкурсе ўдзельнічалі 43 пляжы вобласці. На чачэрскім ёсць пераапраналкі, драўляныя шэзлонгі і «грыбы» для ценю. АСВОД рапартуе пра ачыстку вадаёма. Зробленае месца для купання дзяцей і валейбольная пляцоўка.

Але ў красавіку паведамлялася: «Санітарны аб’ект на гарадскім пляжы ў Чачэрску прывялі ў парадак». Так сціпла пісалі пра драўляную прыбіральню над выграбной ямай, якая павалілася, і якую паднялі назад.

Такія факты, канечне, зніжаюць прывабнасць нават прызнаных найлепшымі пляжаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png