У Брагінскім раёне прама ў цэнтры вёскі ўпаў дрон, людзей з некаторых дамоў адсялілі на суткі

Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі “Штодня”, у суботу, 1 лютага, прама ў цэнтры вёскі Малажын (Брагінскі раён), раніцай (у раёне 7.00) упаў дрон. Вёска Малажын знаходзіцца амаль на мяжы з Украінай. Беспілотнік пры падзенні не выбухнуў, але людзей з некаторых дамоў адсялілі на суткі, пакуль не размініравалі.

Таксама мясцовыя скардзяцца на “дзіравае” СПА, якое не здольнае абараніць паветраную прастору: “У вёсках Брагіншчыны цішыня, толькі дроны лятаюць. Ноччу часам ідуць курсам з усходу на Брагін вельмі нізка апараты…”

Падзенне беспілотніка на Брагіншчыне – не першае здарэнне, звязанае з вайной. У пачатку вайны, як згадваюць вяскоўцы, расейскія самалёты па памылцы абстралялі ракетамі прыпамежную зону. “Калі рашысты па Украіне працавалі, то, відаць, пераблыталі цэлі. Адзін самалёт ішоў са зніжэннем з боку Грэблі (вёска ў 10 км ад Брагіна) і пусціў ракеты. Адна ўпала каля Хракавічаў, іншая паляцела ў бок Чамярысаў. Пажарам тады траву і сарай пашкодзіла. Ямы чынушы загадалі закапаць і сказалі ўсім маўчаць пра здарэнне”, – падзяліліся інфармацыяй са “Штоднём” жыхары Брагіншчыны.

Калі вам падаецца, што Штодзень патрэбны, падтрымайце нас праз патрэон

Штодзень

Related posts

У Гомелі за хабар будуць судзіць намесніцу дырэктара “Гомельаблпасажыртранс”

Маск адкрыў справу супраць моўнага актывіста Ігара Случака

Гомельскаму пісьменніку Уладзіславу Ахроменку споўнілася б 60 гадоў