У Беларускім універсітэце транспарту змагаюцца з “экстрэмізмам”

У БелДУТ адбываецца тыдзень прафілактыкі экстрэмізму ў моладзевым асяродку.

Фота: сайт БелДУТ

На сайце ўніверсітэта з гэтай нагоды дэталёва напісалі пра тое, што такое экстрэмізм і якая адказнасць прадугледжваецца за распаўсюд інфармацыі, якая з’яўляецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Аўтары матэрыяла пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю за падпіскі на сацыяльныя сеткі і тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. А таксама нагадваюць пра адміністрацыйную адказнасць за перадачу інфармацыі экстрэмісцкім каналам. Затое не забыліся паведаміць, што за чытанне падобных матэрыялаў пакаранне не прадугледжанае.

На сайце Міністэрства інфармацыі размешчаны спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, у якім больш за 700 старонак. У гэтым спісе — як вядомыя рэспубліканскія незалежныя СМІ, так і зусім маленькія тэлеграм-каналы з колькасцю падпісчыкаў не больш за 30 чалавек.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары