194
Нацыянальная акадэмія навук хоча пералічыць, колькі ў нашай краіне белых буслоў. Апошні раз гэта рабілі дзесяць год таму.
Тады ў Беларусі рабілі гнёзды 22,5 тысячы пар белых буслоў. Гэта каля 8% яго сусветнай папуляцыі.
Цяпер навукоўцы хочуць адсачыць змены, якія адбыліся з птушкамі ў нашай краіне за гэты час.
У акадэміі навук прапануюць запоўніць анкету і адправіць ім яе любым зручным спосабам. Асноўныя звесткі, якія там трэба ўказаць: колькасць гнёздаў, у якім населеным пункце, дзе яны размяшчаюцца, у колькіх з іх ёсць птушкі, колькі птушанятаў, а таксама свае кантактныя звесткі.