177
У 2043 годзе запасы граніту ў Мікашэвіцкім гранітным кар’еры (Брэсцкая вобласць) скончацца і выпрацоўка глыбінёй 214 метраў запоўніцца вадой.
Гэта атрымаецца натуральным чынам, бо кар’ер мае глыбіню значна ніжэй за грунтавыя воды: як толькі перастануць адпампоўваць ваду, на яго месцы з’явіцца возера.
Прадпрыемства «Граніт», якое займаецца перапрацоўкай пародаў з кар’ера, замовіла праект рэкультывацыі катлавана і стварэння побач з возерам рэкрэацыйна-спартыўнай зоны. Збіраюцца пабудаваць гатэль, амфітэатр, рыбацкую вёску, клуб надводных і падводных відаў спорту, паведамляе «Беларуская глыбінка».
Праект прадставяць на аглядзе-конкурсе Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў у кастрычніку (Ерэван, Арменія).