Навіны горада

У базе вышуку МУС Расіі знайшліся тысячы беларусаў, сярод іх і выхадцы з Гомельскай вобласці

Пошук па базе расійскага міністэрства ўнутраных справаў апублікавалі журналісты «Медыязоны». Мы знайшлі сярод іх выхадцаў з Гомельскай вобласці.

Усяго ў спісах 3186 беларусаў і выхадцаў з Беларусі (па падліках «Медыязона Беларусь»). У базу сярод іншых патрапілі журналісты, палітыкі, актывісты, добраахвотнікі і былыя палітвязні.

Фото: Ахметов Вадим / ТАСС

 У спісе

Надзея Бужан (фатограф, ураджэнка Петрыкава).

Андрэй Кушняроў (добраахвотнік з Гомеля).

Алег Барадзін (былы палітзняволены).

Андрэй Павук (блогер з Акцябрска).

Віктар Савіч (былы баец Палка Каліноўскага, палітуцякач, загінуў у 2023 годзе ў ДТЗ).

Андрэй Стрыжак (заснавальнік фонда салідарнасці BYSOL (Рэчыца/Гомель)).

Леанід Судаленка (былы палітвязень, праваабаронца з Гомеля)

Марыя Тарасенка (валанцёрка ПЦ «Вясна» з Гомеля).

Дзяніс Чыкалёў (актывіст, былы палітвязень, ураджэнец Гомеля) (унесены ў базу два разы).

Па падліках расійскай «Медыязоны», беларусы на сёмым месцы сярод тых, хто ў росшуку ў Расіі (па запоўненай графе «нацыянальнасць») і трэцім месцы сярод замежнікаў за службу ва Узброеных сілах Украіны (61 чалавек).

 

Штодзень