Творы Дуніна-Марцінкевіч цяпер зноў не экстрэмісцкія. Праўда, не ўсе

Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Першапачаткова яго прызналі экстрэмісцкім у лістападзе 2023 года. Рашэнне вынес суд Жыткавіцкага раёна. Аднак цяпер, двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча, які выйшаў у дзяржаўным выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2007 і 2008 гадах, не з’яўляецца экстрэмісцкім, заўважыла Вясна Брэст.  Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Жыткавіцкага раёна.

Але ў велічэзным спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў усё яшчэ маюцца творы Дуніна-Марцінкевіча, прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэта, у прыватнасці, прадмова Язэпа Янушкевіча да кнігі беларускага класіка з серыі “Беларускі кнігазбор”. А таксама два вершы самога пісьменніка — “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”, якія таксама былі ўключаныя ў серыю “Беларускі кнігазбор”. Гэтыя вершы былі напісаныя падчас вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Нагадаем, твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры за 9 клас.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары