Творы Алеся Бяляцкага пераклалі на 8 еўрапейскіх моў

by ZB

Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага на восем моў.

«Карычневы сшытак» і «Мары» перакладзеныя на англійскую, венгерскую, літоўскую, фінскую, французскую, іспанскую і дацкую мовы. Бяляцкі яскрава апісвае свае ўражанні падчас свайго першага знаходжання ў зняволенні з 2011 па 2014 год. Нямецкі пераклад Лідзіі Нагель (Lydia Nagel) будзе апублікаваны перад Калядамі. Англійскі пераклад Джыма Дзінглі (Jim Dingley) даступны на сайце freeallwords.org. «У Беларусі дыктатар на працягу многіх гадоў здзекуецца з уласнага народа, ужываючы тэрор і гвалт, — кажа старшыня Рады еўрапейскіх пісьменнікаў Ніна Джордж (Nina George). — Урыўкі з дзённіка Алеся Бяляцкага сведчаць пра страх, гнеў, надзею і боль; яны кажуць нам пра тое, што нельга заплюшчваць вочы на такія рэчы, нельга забываць пра людзей і культуру, якіх пераследуюць у Беларусі».

У кастрычніку 2022 г. Нобелеўскі камітэт у Осла прысудзіў Нобелеўскую прэмію міру 2022 г. беларускаму праваабаронцу і філосафу Алесю Бяляцкаму, Украінскаму цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял». Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі ўжо другі раз знаходзіцца за кратамі. Падчас дэмакратычных пратэстаў, якія пачаліся пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 г., «Вясна» актыўна абараняла права на свабоду сходаў, правы палітвязняў і старанна дакументавала тысячы і тысячы парушэнняў правоў чалавека.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png