14 верасня распачынаецца суд над музыкамі Tor Band

by homieldays

У Гомельскім абласным судзе ў закрытым фармаце разгледзяць крымінальныя справы Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка. Музыкаў будуць судзіць па некалькіх артыкулах: 130 ч. 3 “Распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варажнечы”, 361 прым. 1 ч.1 “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім”, 369 прым. 1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”, 368 прым. 1 “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, 361  прым. 1 ч. 3 “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім”.

Судзіць музыкаў будзе суддзя Сяргей Салоўскі — той самы, хто вынес прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку.

Удзельнікаў гурта разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка 2022. Пазней сілавікі таксама авалодалі акаўнтамі гурта “TOR BAND” і на афіцыйным ютуб-канале папулярнага рагачоўскага гурта зніклі ўсе відэакліпы, якія музыкі размяшчалі цягам некалькіх год. Агулам прагляды відэа гуртоў перавысілі 5 мільёнаў разоў.  У студзені рашэннем КДБ гурт прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Tor Band — гурт, які слухалі ўсёй краінай. Іх хіты “Мы — не народзец”, “Жыве Беларусь!”, “Бацька” гучалі з кожнага дынаміка. Іх кліпы набіралі мільёны праглядаў. Іх песні натхнялі беларусаў.

Штодзень

 

Алена Маслюкова: “Крымінальная справа супраць Tor Band – гэта помста творчым асобам, якія аб’ядноўвалі беларусаў сваёй творчасцю”

Гітару лідара гурта Tor Band канфіскавалі за стварэнне “экстрэмісцкага кантэнту”

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png