Толькі 39% апытаных беларусаў станоўча адносяцца да рэкламы на роднай мове

Як жыхары Беларусі адносяцца да рэкламы на беларускай мове? Такое апытанне правяло Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў МАСМИ. Даследаванне правялі вясной гэтага года, апытаўшы 1 тысячу жыхароў гарадоў (Мінска, абласных цэнтраў і іншых) ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. І якія вынікі?

Ілюстрацыйнае фота

Так, 39% апытаных станоўча (вельмі станоўча або хутчэй станоўча) адносяцца да рэкламы на беларускай мове, прычым часцей такі адказ давалі старэйшыя асобы (55-64 гады). Палова рэспандэнтаў нейтральна адносіцца да такой рэкламы, а 9% выказалі сваё негатыўнае стаўленне (хутчэй негатыўна або скрайне негатыўна).

АЛЕ 63% апытаных адзначылі, што ў кожным разе звярнулі б увагу на тавар з пазнакай “Купляйце беларускае” або “Зроблена ў Беларусі”. Адна пятая частка кажа, што не звяртае ўвагі на такія абазначэнні (найчасцей асобы ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў).

Рэспандэнты больш за ўсё згодны з такім выказваннем, што “Рэклама на беларускай мове – гэта нешта роднае, душэўнае і блізкае мне”, такіх 33% (сярод тых, хто так адказаў, больш асоб ва ўзросце ад 55 да 64 гадоў). Апытаныя таксама адзначаюць, што пры іншых роўных умовах звернуць увагу на тавар з назвай і рэкламай на рускай мове (глядзіце вынікі на другім здымку ). А вось у сітуацыі з лагатыпам колькасць адказаў прыкладна роўная.

Пры гэтым часцей лагатып на рускай мове адзначае маладое пакаленне, а на беларускай – узроставая група ад 45 да 54 гадоў.

А што вы думаеце пра такія вынікі даследавання?

Штодзень

Выкарыстаныя матэрыялы і фота з сайта myfin.by.

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары