Свет памятае, а мы не? У Гомелі ў гонар кіраўніка паўстання ў Варшаўскім гета не названая ніводная вуліца

by ZB

19 красавіка ў знак салідарнасці жыхары Варшавы чапляюць на вопратку зоркі Давіда  19 красавіка адзначаюць Дзень пачатку паўстання ў Варшаўскім гета, якое ўспыхнула 80 гадоў таму. Адным з кіраўнікоў гэтага паўстання быў гомельскі габрэй Марэк Эдэльман.

Немцы выводзяць групу яўрэяў з тэрыторыі Варшаўскага гета ў дзень пачатку паўстання – 19 красавіка 1943 года. Фота: isralove.org

Гэта было першае гарадское паўстанне ў акупаванай Еўропе. Першы выпадак узброенага супраціву, якое пачалося ў зусім безнадзейнай сітуацыі, без якіх-небудзь шанцаў на перамогу. З амаль паўмільёна жыхароў гета да красавіка 1943 года заставалася не больш за 70 тысяч чалавек. Рашэнне прыступіць да ваенных дзеянняў стала сімвалам безнадзейнай барацьбы габрэяў супраць нацыстаў.

Марэк Эдэльман. Фота: isralove.org

Калі Польшчу акупавала Германія, у Варшаўскім гета апынуўся і Марэк Эдэльман – ён нарадзіўся 19 верасня 1921 года ў Гомелі (пасля Другой сусветнай вайны ён назваў месцам свайго нараджэння Варшаву, каб пазбегнуць рэпатрыяцыі ў Савецкі Саюз). Не змірыўся са становішчам і стаў адным з арганізатараў руху супраціву. А потым са зброяй у руках выступіў супраць акупантаў, стаўшы адным з кіраўнікоў паўстання. 

Ён жа падчас Другой сусветнай уступіў у Бунд, у 1942 быў адным з заснавальнікаў Ż.O.B.  габрэйскай баявой арганізацыі. Браў удзел і ў Варшаўскім паўстанні 1944 года.

У гонар Эдельмана ў родным Гомелі не названа ні адна вуліца, ні адна плошча.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png