Судзяць дырэктара агародніннай фабрыкі, якая знаходзіцца ля сумнавядомага Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату 

Шэсць гадоў таму дырэктар вытворчасці Віталь Краўцоў акуратна выказаўся, што не ведае, як адлюструецца на вытворчасці гародніны суседства з заводам па вытворчасці беленай цэлюлозы. Прадпрыемства пабудавалі на базе камбіната.

Светлагорская агароднінная фабрыка. Ілюстрацыйнае фота

Агароднінная фабрыка размяшчаецца ў вёсцы Якімава Слабада, якая фактычна прылягае да камбіната. Пачынаючы ад моманту будаўніцтва завода па вытворчасці беленай цэлюлозы, мясцовыя жыхары выступалі супраць дадзенага праекту паводле беларуска-кітайскай інвестыцыйнай дамовы. Супраць будаўніцтва заводу ў 2012 годзе сабралі больш за 10 тысяч подпісаў. Аднак вытворчасць усё роўна запусцілі. Больш за тое, у Светлагорскім райвыканкаме лічылі, што суседства завода і агародніннай фабрыкі мусіць быць карысным. Як заявіў у свой час журналістам “Tut.by” намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Аляксандр Магазіншчыкаў, “агароднінныя фабрыкі будуюць каля такіх заводаў, бо ў працэсе вытворчасці выпрацоўваецца лішак цяпла. А гэта танная энергія, якая дазваляе атрымліваць танную прадукцыю”. Дарэчы, у 2022 годзе агароднінную фабрыку далучылі да цэлюлозна-кардоннага камбінату. Як тлумачылася на сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама, “у працэсе вытворчасці беленай цэлюлозы выкарыстоўваюцца градзірні для ахалоджвання тэхналагічнай вады да тэмпературы 30-40 градусаў. Тэмпература вады на градзірні 70-80 градусаў. Калі атрыманую энергію выкарыстоўваць як другасны рэсурс, гэта дазволіць цалкам замяніць энергію, якую набываць “Светлагорская агароднінная фабрыка”, і знізіць сабекошт гародніны ў 2 разы.

4 кастрычніка ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы Віталя Сяргеевіча Краўцова. Менавіта чалавек з такімі дадзенымі з’яўляўся да нядаўняга дырэктарам “Светлагорская агародніннай фабрыкі”. У чэрвені 2022 яму нават выдалі падзяку за шматгадовы і значны ўнёсак ад Светлагорскага райвыканкама. Цяпер былога дырэктара абвінавачваюць атрыманні хабару (арт. 430 ч. 2) і службовым падлогу (арт. 430 ч. 1).

Светлагорская агароднінная фабрыка мае 665 га адкрытага і 6 га закрытага грунту і вырошчвае бульбу, часнык, моркву, цыбулю і іншую гародніну.

Штодзень 

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса