Спецпраект-3

«Вы яшчэ беларусаў не бачылі»: як гомельскія рабочыя ў 1990-м Маскву хісталі

Рабочыя з «Гомсельмашу» ў 1990-м годзе паказалі прыклад змагання за свае правы не толькі на ўзроўні рэгіёну, рэспублікі, але і паставілі на вушы тагачасную сталіцу СССР Маскву. Крамлёўскія начальнікі былі вымушаныя прыняць дэлегацыю ад гомельскіх працоўных, якія дабіваліся прыняцця Чарнобыльскай праграмы для рэабілітацыі пацярпелых ад тэхнагеннай катастрофы тэрыторый Беларусі.

Штодзень працягвае серыю публікацый пра антысавецкі супраціў. У папярэдніх артыкулах можна прачытаць пра тое, як Гомель баставаў 35 гадоў таму і як праходзіў страйк на кавальска-прэсавым цэху на «Гомсельмашы».

Распавядае Яўген Мурашка, які быў кіраўніком прафсаюза цэха на «Гомсельмашы» і стаяў у вытокаў пратэстаў канца 1980-ых – пачатку 1990-ых гадоў.

Які быў самы галоўны вынік страйкаў 1990-ых? Для рабочых, для Гомеля?

Самы галоўны вынік – падпісанне пратакола. Нават калі Лукашэнка адмяніў усе ільготы. Тая ж газіфікацыя была адным з пунктаў дакумента, каб не тапілі людзі радыяцыйнымі дровамі. У выніку Гомель быў забяспечаны газам на 100%. Мы таксама столькі прадугледзелі ільготаў, і на пенсію раней. Цэлы сацыяльны пакет, такі, што мама родная.

Мы, калі два тыдні баставалі, з завода выкінулі парткам без права арэнды. Быў там Леанід Барабанаў. У 1995 годзе, калі мяне паперлі з «Гомсельмаша», 43 года было ў мяне працоўнага стажу. Я прыйшоў на працу ўладкоўвацца на Вагона-рамонтны завод. Сакратарка кажа: «Зараз дакладу дырэктару». І выходзіць Барабанаў.

Мы павінныя былі прыняць закон пра забарону партыйным функцыянерам займаць кіруючыя пасады. Тады б Барабанаў не быў бы дырэктарам завода. Для чаго змагаліся, каб пра гэта казаць праз 30 год. Мы былі побач, адзін крок нас аддзяляў ад гэтага.

Я хацеў бы, каб Гомель, гомельцы ганарыліся тымі падзеямі. Горад, сапраўды, заслугоўвае павагі. Адтуль усё пайшло. З «Гомсельмаша», з тых людзей, якія я паважаю, якія яшчэ жывыя.

Штодзень

Фота: грамадскі вэб-архіў vytoki.net

 «Вы яшчэ беларусаў не бачылі»

Прыехалі мы, значыцца, на ўскраіну Масквы. Нам і кажуць: «Зараз мы вас адвядзём на Красную плошчу». У мяне разлік быў на чым: у тыя дні праходзіў 28 з’езд КПСС. Там было акрэдытавана, па маіх звестках, больш за 1000 іншаземных карэспандэнтаў. Я з Гомеля да каго мог дацягнуцца, паведаміў, што мы рыхтуем акцыю і было б някепска, каб яны папрысутнічалі.

Калі мы прыбылі, нас хацелі ціхенька прывезці, а мы сказалі: «Мы пойдзем пешшу». Палкоўнік абурыўся: «Вы што хочаце мне Маскву на вушы паставіць?» Я кажу: «Для гэтага мы і прыехалі». Мы пайшлі пешшу. Я калону расцягнуў, каб яна глядзелася. Усе былі ў чорных накідках, на якіх было напісана: «Чарнобыль – наш боль».

Прыйшлі на Красную плошчу. А там перад саборам Васіля Блажэннага – бух, мянты стаяць. Праўда, рэдкі ланцужок, не тое як цяпер. А я як ішоў у галаве калоны, так і пайшоў на плошчу. А тут генерал нейкі: «Стоп-стоп, туды нельга. Ідзе наведванне маўзалея Уладзіміра Ільіча». Я кажу: «Дык мы зараз прарвём». Ён у адказ: «Мы тут усялякіх бачылі». А я яму: «Вы яшчэ беларусаў не бачылі».

Сказаў, што часу ў іх да гадзіны: «Калі вы нас не пусціце, мы самі пойдзем. Перадайце, калі ласка, Міхаілу Сяргеевічу Гарбачову, што мы жадаем яго бачыць». Тут карэспандэнтаў набегла, яны нас усіх нас амаль расхапалі. Я нейкаму японцу даваў інтэрв’ю. Усе мы распавялі пра бяду ў Беларусі, пра Чарнобыль.

Калі пабачылі гэты шухер, сілавікі заблакавалі ўсе падземныя пераходы. Мы ўзялі сістэму такую «Колокольчик» з узмацняльнікам і мікрафонам. Моцная ўстаноўка ў нас атрымалася. Мы той «Колокольчик» на крамлёўскі мур накіравалі. Кажам і гук разносіць па ўсёй плошчы. Шухер быў грандыёзны. Чыноўнікі таму пабачылі, што трэба нешта рабіць. Кажуць: «Гарбачоў заняты. Але Мікалай Рыжкоў мог бы прыняць». Тады ён быў старшынём Саўміна СССР. Сабраліся, я кажу: «Палова ідзе, а астатнія мітынгуюць». Бо ў іх задача была нас прыбраць, але не ўгадалі, мы таксама разумелі.

Мы пайшлі. Там у нас забралі плакаты, сцягі. Прышлі, сядзіць Рыжкоў, міністр па надзвычайных сітуацыях і Сакалоў сакратар ЦК КПБ Беларусі. Далі нам усім выказацца. Мы казалі, з чым прыйшлі. Я сказаў: «Калі вы не выканаеце, то мы 11-га жніўня далучымся да страйку шахцёраў». Гэта быў блеф, але сказаць трэба было.

Яфрэм Сакалоў сабраўся ісці. Рыжкоў пытае: «Ты куды, Яфрэм?» «У адстаўку», – кажа. Гэта быў жарт, канечне.

Мы з Рыжковым дамовіліся, што яны дасылаюць перамоўшчыкаў, у Гомелі праводзім перамовы па нашых патрабаваннях і будзем далей дамаўляцца. На Ланге, 17 мы падпісалі 1 жніўня выніковы дакумент. Мы драліся за кожны пункт. Было 54 пункты. Каб не змена ўлады, то ў Беларусі з Чарнобылем было б меней ахвяраў. Колькі людзей памерла.

Матэрыялы