Спампоўвайце падручнікі і вучыцеся разам са сваімі дзеткамі!

Няма падручніка па беларускай мове? Можна яго стварыць самому! Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы №4 у Беластоку, менавіта так і зрабіла: узяла справу ў свае рукі. Дзесяць гадоў таму ў школы Падляшша, і не толькі, трапіў яе першы аўтарскі падручнік для вучняў 2 класа пачатковай школы пад назвай “Лемантар”. Каляровы, з буслом і “Пагоняй”.

З другога паўгоддзя 2023 года ўжо можна карыстацца новым падручнікам для 5 класа “Блізкія словы”, да якога прыкладаецца дыск з песнямі, і які выйшаў тыражом 600 экзэмпляраў. У міжчасе Аліна выдала яшчэ два: “Кругагод” для 3 класа і “Колазварот” для 4 класа пачатковай школы.

Выдавец новага падручніка “Блізкія словы” – Аб’яднанне АБ-БА. Тэхнічны рэдактар – Адам Паўлоўскі, а фотаздымкі з facebook Аліны Ваўранюк узятыя з яе згоды.

І галоўнае! Усе падручнікі можна спампаваць у PDF версіі:

https://zpe.gov.pl/…/lemantar—podrecznik-do…/DMRMQ2u6S

https://zpe.gov.pl/a/D1GBrhteV

https://zpe.gov.pl/…/kruhahod-podrecznik-do…/DNeRQNOQj

https://zpe.gov.pl/a/4/DseQ1SE4P

“Мова. Гомель” для “Штодзень”

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары