Следчы камітэт адкрыў спецвытворчасць у дачыненні да жыхаркі Рэчыцы

by ZB

У афіцыйным тг-канале Следчага камітэту РБ паведамляецца, што ў дачыненні да грамадзянкі Жолудзь Бажэны Віктараўны, 14.10.1999 года нараджэння, пачатыя крымінальныя справы паводле артыкулаў ч.1 арт. 179, арт.188, ч.3 арт. 361, арт. 391 Крымінальнага кодэкса. Дата пачатку спецвытворчасці – 5 красавіка 2024 года. Абвінавачанай прапаноўваецца з’явіцца ў аддзел унутраных справаў Рэчыцкага райвыканкама.

Бажэна Жолудзь – дзяўчына былога кіраўніка «Беларускага дому ва Украіне» Віталя Шышова, які таямнічым чынам загінуў у жніўні 2021 года. Гомелец Віталь Шышоў быў актыўным дзеячам дыяспары, арганізоўваў акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі ў Кіеве, куды перабраўся пасля задушэння пратэстаў. Пасля гібелі хлопца Бажэна Жолуд жорстка выказвалася на адрас афіцыйных уладаў РБ, што, відаць, паслужыла прычынай пераследу.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png