Што вядома пра японца Наканісі Масатосі, які можа быць затрыманы як японскі шпіён беларускімі спецслужбамі

by ZB

Дзяржтэлеканалы анансавалі сюжэт пра затрыманне першага «японскага шпіёна». У фрагменце відэа ён называе сябе Наканісі Масатосі. Чалавек з такім імем доўгі час жыў у Гомелі, ягоная жонка беларуска.

  1. Наканісі Масатосі жыве ў Гомелі як мінімум з 2018 года, вучыў там рускую мову, пасля ажаніўся з беларускай. Хто яна, невядома.
  2. З 2019 года ён два разы на тыдзень выкладаў японскую мову на курсах у Гомельскім дзяржаўным універсітэце.

Новы набор на іх быў абвешчаны ў траўні, пачатак заняткаў асноўнай групы чакаўся ў верасні. І хаця Масатосі ў абвестцы не згадваўся, але быў на фота.

  1. Ён быў удзельнікам сустрэчы з паслом Японіі. Тады канкрэтныя вынікі гэтай сустрэчы не агучваліся, але ў гэтым годзе вядома, што падручнікамі слухачы курсаў забяспечваліся дзякуючы гранту ад амбасады.
  2. Масатосі не толькі вёў курсы, але і ладзіў мерапрыемствы для аматараў японскай культуры ў ГДУ. Напрыклад, у 2023 годзе «Японская вясна ў Гомелі».
  3. Ён таксама займаўся бізнесам. У некаторых крыніцах яго называюць таксама кіраўніком фірмы «БелНіхонінтэрнэшнл». Яна існавала з 2019 года. У 2020 годзе Масатосі ўдзельнічаў у інвестфоруме ў Магілёўскай вобласці, «вёў размовы пра перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Японіяй і Магілёўскім раёнам», у 2021 годзе вывучаў інвестыцыйны патэнцыял Гродзенскай вобласці, але ў тым жа годзе прымае рашэнне пра ліквідацыю сваёй фірмы і ў 2022 годзе ліквідуе яе.
  4. У 2023 годзе выкладчык настолькі абжыўся ў Беларусі, што акунаўся палонку ў студзені на Хрышчэнне. А ў 2024 годзе ўступіў у дзяржаўны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі.Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png