183
Акцыю «Спіна да спіны» абвясціла праўладнае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». У межах яе супрацоўнікам заводу прапануюць прынесці ніжнюю бялізну, любое адзенне, сродкі асабістай гігіены, падгузнікі, цацкі, канцтавары і лекі.
Перадаваць рэчы даручана да 18 верасня праз «ідэолагаў сваіх структурных падраздзелаў». Пры гэтым асобна зазначаецца, што бюстгалтары, шкарпэткі і трусы павінны быць новымі. А вось для верхняй вопраткі і абутку такія патрабаванні не агучваюцца.
Гэта ўжо не першая акцыя па дапамозе Курскай вобласці пасля таго, як украінскія войскі занялі шэраг населеных пунктаў гэтага расійскага рэгіёну. Звычайна іх арганізуюць звязаныя з Расеяй прадзяржаўныя аб’яднанні.