Што рабіць калі знайшлі птушанятаў, якія выпалі з гнязда?

Жыхары Брагінскага раёна знайшлі савянятаў, якія выпалі з гнязда і паспрабавалі разабрацца, што рабіць у гэтай сітуацыі. Эксперты кажуць, што ў большасці выпадкаў лепей не ўмешвацца.

Тлумачэнне абласной дзяржаўнай газеце далі ў камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

  1. Гэта звычайная з’ява для вясны і пачатку лета.

«У большасці відаў птушаняты з’яўляюцца слабымі і доўга рыхтуюцца “ўстаць на крыло”. Часцяком яны пакідаюць гняздо значна раней, чым навучацца добра лётаць, – тлумачыць намеснік аблкампрыроды Павел Новікаў.

У выніку «злёткі» скачуць па зямлі і не могуць узляцець. Але ў 99% выпадкаў птушкі не патрабуюць дапамогі чалавека. Яны падаюць голас, там іх знаходзяць бацькі і кормяць.

  1. Часцей за ўсё падабраныя людзьмі птушаняты гінуць. Акрамя таго, падбор злётка лічыцца выключэннем з прыроды, за яго могуць пакараць.
  2. Спецыялісты прапануюць наступны алгарытм дзеянняў: пабачылі злётка за горадам – сыходзьце, калі ў горадзе – залежыць ад месца. Калі яно небяспечнае (шмат людзей, сабакі) можна акуратна перанесці птушаня да бліжэйшых дрэваў, падсадзіць на галінку, падкінуць на казырок пад’езда ці дах гаража. Не варта яго карміць.
  3. Дапамагаць варта, калі птушка раненая. Чыноўнікі ў такім выпадку раяць тэлефанаваць на 115 ці ў Мінпрыроды і абяцаюць склікаць камісію, якая прыедзе да птушаня і прама над ім вырашыць, што рабіць далей.

Эколагі з «Аховы прыроды» кажуць, што ўсё ж дапамагчы відавочна раненай птушцы можна: варта патэлефанаваць у Мінпрыроды, атрымаць дазвол і пасля адвесці яе ў ветклініку.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары