Школьнікаў з Гомельшчыны адпраўлялі ў Крым. Сёння ў анексаваным паўвостраве зноў гучалі выбухі

by ZB

Рускі дом у Гомелі працягвае адпраўляць беларускіх школьнікаў у анексаваны Крым, нягледзячы на тое, што ў прыфрантавым паўвостраве штодня гучаць выбухі. Пра знаходжанне чарговай групы дзяцей са Светлагорска ў лагеры «Артэк» паведамілі афіцыйныя паблікі расейскай арганізацыі «Рускі дом у Гомелі». «Дзеці з Гомельскай вобласці прыехалі ў Крым і праявілі сябе ў самым маштабным праекце РФ «Вялікая перамена»… На цырымоніі закрыцця юбілейнага пятага сезона былі ўзнагароджаныя вучні сярэдняй школы №11 г. Светлагорска, якая з’яўляецца школай Міра, члена Асацыяцыі школ Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь».

Ілюстрацыйнае фота

А вось пераможцамі конкурса, арганізаванага пры падтрымцы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, сталі гамяльчанкі Марыя Ч. і Ілона К., якія ў якасці ўзнагароды атрымалі пуцёўкі на цягнік да Уладзівастока. Паведамляецца, што сёлетні конкурс «Вялікая перамена» быў прысвечаны так званым «традыцыйным каштоўнасцям».

Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да трох год.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png