471
Музыка і краязнаўца Дзмітрый Новікаў у аўтарскім відэапраекце “Непарадны даведнік” распавёў пра гомельскіх ваўкалакаў, пахавальныя традыцыі неўраў і легенду пра волатаў. У адмысловым выпуску перадачы, прысвечанай роднаму Гомелю, вядоўца прапанаваў гледачам варыянты таго, што можна паглядзець у горадзе над Сожам “непараднага”.
Відэапраект Дзмітрыя Новікава “Непарадны даведнік” распавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі беларускіх мястэчак і гарадоў. Пакуль што выйшлі некалькі выпускаў, прысвечаных гісторыі Менска і Гомеля. У далейшым аўтар абяцае займацца папулярызацыяй беларускай архаікі, таго, што рэдка трапляе ў поле зроку краязнаўцаў.