334
Аляксандра Нікіціна судзілі па артыкуле пра «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 22 лістапада разглядаецца апеляцыя на невядомы прысуд. Вязень з ранняй маладосці працаваў у Веткаўскім музеі. «Штодзень» сабраў звесткі пра веткаўскага краязнаўцу.
- Аляксандра называлі «легендай Веткаўскага музея», «любімым экскурсаводам», «аматарам кошак і экспедыцый». У музеі працаваў з 2017 года.
- Аляксандр прыйшоў у музей яшчэ зусім маленькім хлопчыкам і надоўга захапіўся гісторыяй і фалькларыстыкай. Хлопец сам ездзіў у экспедыцыі і набываў каштоўныя прыклады народнай творчасці і для музею, і для ўласнай калекцыі, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».
- У яго вялікая калекцыя жаночых строяў Гомельшчыны, якая неаднаразова экспанавалася ў беларускіх музеях.
- Падчас працы ў Веткаўскім музеі, у 2022 годзе, яго забралі ў войска. На той момант Аляксандр быў ужо старэйшым супрацоўнікам…
- Тэрмін павінны быў скончыцца ў лістападзе 2023 года. Але пасля гэтага ў музей хлопец ужо не вярнуўся, але працаваў на дзяржаўным тэлебачанні.
- У траўні Аляксандра некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах за «распаўсюд экстрэмізму». Тады ж апошні раз абнаўляліся ягоныя сацсеткі.
- Суд па крымінальнай справе над Нікіціным прайшоў у канцы верасня. Судзіў яго нядаўні былы следчы Дзяніс Кузянёк, які нядаўна быў у судзе толькі стажорам.