Самы даўгі пешаходны мост у Беларусі не адрамантуюць да канца года

Тэрмін здачы рамонту пуцеправоду, які спалучае Сельмаш і Стары Аэрадром, у чарговы раз пераносяць. Гэтым разам на красавік 2025-га. Раней паведамлялася, што пешаходны мост можа быць адкрыты ўжо ў канцы 2024-га. Нягледзячы на запэўніванні службовых асоб, рэканструкцыя праходзіць са шматлікімі затрымкамі.

Так выглядаў мост да рэканструкцыі

У сюжэце на абласным тэлебачанні гаворыцца пра выкананы аб’ём працы: “Ужо разабраны пандус і лесвіца, дэмантаваныя апоры і падрыхтаваны падмурак. Будаўнікі запэўніваюць: рамонт ідзе па плане, аб’ект будзе здадзены ў красавіку наступнага года…”

Самы даўгі ў Беларусі пешаходны мост даўжынёй у 550 м. пачалі рамантаваць 1 жніўня 2024-га. Ён патрабаваў сур’ёзнай рэканструкцыі і абнаўлення ўжо даўно.

Рамонт неаднаразова адкладаўся (мост нават з помпай ужо адкрывалі пасля рамонту ў 2022 годзе, і абяцалі, што ён праслужыць 50 гадоў), улады спрабавалі таксама зрабіць яго больш танным.

На сёння большую частку раней агучанага пакуль плануюць зрабіць. А менавіта, умацаваць сам мост, абсталяваць навес, абнавіць лесвіцы.

Акрамя таго, абяцаюць і пандусы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Выглядае на тое, што з улікам вышыні «Сельмашаўскага», там варта было б запраектаваць ліфты. Але на фоне спробаў зменшыць кошт праекту, на гэта разлічваць не варта.

Сельмашаўскі пешаходны мост быў узведзены ў Гомелі ў 1987-м годзе.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары