Навіны горада

Праз паводку лодачная пераправа працуе ў Гомелі, у вобласці падрыхтаваныя каля 200 месцаў для адсялення людзей

Раён каля вуліцы Палявой (былая вёска Якубоўка) у Гомелі мясцовыя жыхары называюць «гомельскай Венецыяй». Лодачная пераправа там пачынае працаваць у 8 раніцы, па-іншаму на працу і вучобу адтуль не выбрацца.

Па звестках рэгіянальных дзяржСМІ, вада дасягае ў гэтым раёне абласнога цэнтра да 1,5 метраў. Мясцовая жыхарка Марына Мельнік кажа, што апошнія гады ў іх адразу дзве паводкі (зімовая і веснавая) і турбуецца, ці чакаць яшчэ адну вялікую ваду.

Аднаго з мясцовых жыхароў даставілі ў лякарню на рэабілітацыю пасля існультаў, яшчэ аднаго пажылога чалавека перасялілі ў Навабеліцкі інтэрнат. Гарадскія ўлады паведамляюць, што для адсялення людзей гатовыя 7 пакояў і 20 ложкаў у інтэрнаце ў гэтым раёне.

На сёння ў Гомельскай вобласці падтопленыя 146 дамоў і 519 падворкаў. Узровень ракі Сож падымаецца да 6 сантыметраў за суткі, на большасці іншых, па звестках Белгідрамета, вада спадае.

«У Гомельскай вобласці для часовага адсялення людзей падрыхтавана парадку 200 месцаў», – кажа афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ягор Пасканны.

Лодачная пераправа таксама працуе каля пасёлка Палянаўка ў Веткаўскім раёне.

Штодзень
Фота: з рэгіянальных дзяржСМІ