Праз некалькі дзён у крымскі “Артэк” адправяць новую партыю гомельскіх школьнікаў

На фота, якое з гэтай нагоды апублікавалі мясцовыя тэлеграм-каналы і іх сацсеткі, – тры ўсмешлівых і шчаслівых адзінаццацікласніцы. Трохі шакіруе, што ніхто нават не хавае імёнаў і прозвішчаў гэтых дзяўчат. Хоць уезд на тэрыторыю анексаванага Крыму з боку Расеі забаронена заканадаўствам Украіны. І гэта ўжо не кажучы пра вайну, якую прама цяпер Расея вядзе супраць Украіны і якая ў любы момант прыйдзе на тэрыторыю паўвыспы Крым.

Фота: з сацсетак

Тым не менш, нішто з гэтага не бянтэжыць ні саміх дзяўчат (але яны яшчэ непаўналетнія – рэд.), ні іх бацькоў, педагогаў і арганізатараў конкурсу (і вось да іх пытанняў сапраўды шмат – рэд.).

Паказальнымі, на наш, погляд, з’яўляюцца каментары і ў Instagram пад постам пра будучы “адпачынак” дзяўчат з Гомеля ў “Артэку”. Яны ўжо традыцыйна для беларускага грамадства падзяліліся на два лагеры.

У адным пішуць: “Дзяўчаты малайцы, Брава: усюды ўдзельнічаюць, выкарыстоўваюць усе магчымасці)) а не як некаторыя канапавыя эксперты толькі сядзяць у тэлефонах і пішуць пра “паўваеннае становішча”(знаходзіцца ў Гомелі ці ў бабулі ў вёсцы пад Зябраўкай нікога чамусьці не бянтэжыць)”.

У другім: “Бацькі гатовыя адправіць сваіх дзяцей у Крым цяпер? Але, у цэлым, і не здзіўлюся…”, “Ігнараванне рэальнасці набывае жудасныя маштабы”.

Ну вось яна тая самая – адна краіна з дзвюма рэальнасцямі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса