154
23 лютага скончыліся 15 сутак арышту, якому падвергнуўся святар з Рагачова Ігар Кавальчук, аднак на волю ён так і не выйшаў, паведамляе Хрысціянская візія. Верагодна, супраць яго быў распачаты яшчэ адзін адміністратыўны працэс па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Святар Ігар Кавальчук быў затрыманы ў пачатку лютага, калі вярнуўся з Італіі. Пры праверцы мабільнага тэлефона ў былога настаяцеля парафіі Успення Святой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец былі знойдзеныя падпіскі на” экстрэмісцкія” рэсурсы.