Правакацыя ў дачыненні да валанцёра Іллі Міронава

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў заяўляе, што ягоныя акаўнты ў некалькіх сацыяльных сетках былі ўзламаныя “невядомымі”. Ад імя ўласніка старонак распаўсюджваецца хлуслівая і непраўдзівая інфармацыя, якая змяшчаецца на адыёзных пабліках, якія кантралююцца рэжымнымі сілавікамі.

У адным з паведамленняў, напрыклад, у зневажальным тоне гаворыцца пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы прыбралі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, які яны вывесілі на адным з памежных пераходаў са свайго боку. Ілля Міронаў просіць сяброў быць пільнымі і не верыць у тую інфармацыю, якая сыходзіць нібыта ад яго імя ў сацсетцы Ўкантакце.

1 лістапада я заўважыў у адным з праўладных паблікаў Укантакце навіну, якую я не прапаноўваў, а іншую — на наступны дзень. Яны былі прапанаваныя з майго акаўнта”, — заўважае Ілля.

У Беларусі дастаткова суворае заканадаўства адносна дзеянняў, звязаных з кампутарнымі злачынствамі. Так, дзеянні “невядомых”, якія ўзламалі акаўнты грамадзяніна і распаўсюджваюць ад яго імя непраўдзівую інфармацыю, падпадаюць ажно пад 4 артыкулы Крымінальнага кодэкса (арт. 349-342) за злачынствы ў сферы ІТ.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары