Прапаганда замест карыснай інфармацыі

Навуковец прааналізаваў сайты пяці беларускіх РНПЦ і знайшоў там… 90% бескарысных для пацыентаў ці медперсаналу матэрыялаў.

 

Фота: скрыншот тэлеграм-канала Гомельскага РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека

 

Як піша на сваёй старонцы ў Фэйсбук псіхіятр і навуковец Уладзімір Пікірэня, рэспубліканскія цэнтры павінны не толькі лячыць складаныя выпадкі, але і займацца навукова-педагагічнай дзейнасцю. Усе РНПЦ маюць свае тэлеграм-каналы. Якасць тэкстаў у РНПЦ псіхічнага здароўя, на думку эксперта, настолькі нізкая, што, каб не ведаць пра статус афіцыйнай крыніцы інфармацыі, можна было б закінуць канал у спам. Так з’явілася ідэя прааналізаваць тэлеграм-каналы 5 выпадковых РНПЦ з падлікам каэфіцыента карыснасці матэрыялаў. Вынікі міні-даследавання публікуюць Белыя халаты.

 

Фота: www.belhalat.news

 

Аналіз кантэнту РНПЦ псіхічнага здароўя, кардыялогіі, траўматалогіі і артапедыі, неўралогіі і нейрахірургіі, отарыналарынгалогіі за 3 месяцы (сакавік, красавік, май) 2025 года дазволіў выдзеліць наступныя тэмы публікацый:

– інфармацыя для супрацоўнікаў

– інфармацыя для пацыентаў

– інфармацыя пра правядзенне профільных мерапрыемстваў,

– інфармацыя па профільных пытаннях, што датычацца сучаснай медыцынскай службы, працы кіраўнікоў цэнтраў, нарматыўна-прававых актаў,

– анонсы і справаздачы пра ўдзел кіраўнікоў у прапагандысцкіх і непрофільных мерапрыемствах

– нейтральныя публікацыі (віншаванні са святамі ці гумар)

– рэпосты канала міністэрства аховы здароўя

– перадрук прапаганды

 

У выніку каэфіцыент карыснасці інфармацыі вагаецца ад 2,5% да 36,3%. Рэпосты прапагандысцкіх матэрыялаў займаюць у сярэднім 58%. Фота: www.belhalat.news

 

Як падсумоўвае аўтар, прааналізаваныя каналы РНЦП варта прызнаць амаль бескарыснымі, бо яны публікуюць больш прапаганды, чым каштоўных для медперсаналу і пацыентаў інфармацыі.

Штодзень

Слайдар пастоў