Пра дзікае пчалярства на Палессі – на Першым Бортным Канале

by homieldays

Ініцыятар стварэння Першага Бортнага Канала на youtube – бортнік-энтузіаст Іван Восіпаў з Гомельшчыны. Канал уключае не толькі відэа-ролікі, але і аўдыёпадкасты. Што такое галава, адзёр, астрова – пра ўсе гэтыя тэрміны можна паслухаць на канале. А таксама паглядзець лязіва ў дзеянні ці працэс стварэння калоды.

Ініцыятар канала займаецца лясным бортніцтвам і праймае традыцыі і звычаі ад носьбітаў з 2014 года, мае прыватную ініцыятыву “Братэрства босых бортінкаў”, якая займаецца забытым натуральным метадам дзікага пчалярства ў лясах Палесся. “Сёння мая ініцыятыва накіравана на адраджэнне традыцыйнага ляснога промысла ў маёй роднай вёсцы і ваколіцах праз стварэнне ўстойлівай гаспадаркі (прыродная тэрыторыя дзікіх пчол) на прынцыпах біяразнастайнасці і перадавога вопыту мясцовых носьбітаў і ўладальнікаў традыцыйных ведаў у Беларусі.” – Адзначае ініцыятар стварэння Першага Бортнага Канала.

Даведка. Бортніцтва – лясны промысел, звязаны з доглядам і аховай пчол у натуральных умовах іх існавання. Бортніцтва згадваецца ўжо ў Х стагоддзі, калі падарожнікі, наведваючы пушчы сучаснай Беларусі, апісвалі іх як край, дзе бягуць мядовыя рэкі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png