Посцілкі – гэта цэлы сусвет. Адноўленая экспазіцыя ў Веткаўскім музеі

Посцілкі – гэта цэлы сусвет. У новай выставачнай зале Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава абноўлена частка экспазіцыі. Цяпер адну са сцен залы ўпрыгожваюць посцілкі, якія варта пабачыць на свае ўласныя вочы. Гэта сапраўдны тканы космас!

Посцілкай называюць саматканую прасціну або коўдру, якой засцілаюць ложак, або накрываюцца, або вешаюць на сцяну і так далей. Посцілкі адрозніваюцца па рэгіёнах, колеравай гаме і выкарыстаных арнаментах. У жыцці нашых продкаў яны былі важным элементам культуры, выконвалі розныя функцыі: бытавую, дэкаратыўную і абрадавую (бо посцілка – гэта таксама атрыбут вясельнага або пахавальнага абрадаў).

Наведаць экспазіцыю Веткаўскага музея, дзе побач з народным іканапісам пабачыце і неверагодныя посцілкі, можна штодня з 9:00 да 18:00 (уваход да 17:30).

Адрас: г. Ветка, Красная плошча, 5.

Кошт: уваходны квіток ад 2 да 4 рублёў, экскурсія 7 рублёў для навучэнцаў і 14 рублёў для дарослых. Пры наведванні ўсіх экспазіцый музея, асобна экскурсію па гэтай зале аплачваць не трэба, толькі дадаткова набываецца ўваходны квіток.

Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

Штодзень

Фота: facebook.com/vetkamuseum

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары