Павук у хаце – лад і багацце!

Саламяны павук раней сустракаўся ў шматлікіх беларускіх хатах. Такіх павукоў рабілі ў розных рэгіёнах краіны яшчэ раней за калядную ялінку, хоць знешне яны маглі выглядаць па-рознаму. Гэтая даўняя традыцыя мае свой міфічны сэнс.

Самае галоўнае, што саламяны павук – гэта не проста ўпрыгожанне, а адзін з наймацнейшых абярэгаў. Звычайна павука вешалі перад Калядамі на самым ганаровым месцы, пад столлю, на покуці, каб ён прыносіў у хату згоду, лад, здароўе і дабрабыт. Вешалі павука таксама над дзіцячай калыскай, каб ён аберагаў малое ад усяго злога і нячыстага, і над галовамі маладых падчас вяселля, каб ім шчасціла. Нячыстая сіла, хваробы і няшчасці заблытваліся ў павуцінні, таму праз год старога павука спальвалі разам з усім нядобрым, а на яго месца вешалі новага.

Саламяныя павукі-абярэгі плятуцца з залацістай саломкі. Кожны павук складаецца з мноства малых фігур у выглядзе пірамід або ромбаў, хоць сустракаліся і шарападобныя павукі.

Зрабіць саламянага павука – добрая ідэя на супольную творчасць з сябрамі ці сям’ёй. Гэта не менш захапляльна, чым будаваць гарады з лега ці збіраць пазл на 1000 элементаў, кажа Цёця Іра, якая прапануе для ўсіх ахвотных свой майстар-клас па вырабе рамбічнага павука:

 

Цёця Іра лічыць, што “саламяны павук – гэта беларуская музыка, ўвасобленая ў салому”.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары