Відэа з ракой, якая выглядае заўважна менш паўнаводнай, чым звычайна, пачало распаўсюджвацца ў гомельскіх пабліках. Нізкі ўзровень вады пацвярджаюць і гараджане.
На кадрах бачна, што з-пад вады паказаліся звычайна схаваныя кавалкі пляжа і апораў пешаходнага моста, а таксама твань, і нізкі ўзровень вады.
Гараджане ў цэлым пацвярджаюць гэтыя звесткі і разважаюць у каментарах, што варта цяпер рабіць.
«Так, у некаторых месцах Сожа ўвогуле па шчыкалатку вады», – напісала М.
«Гэта цалкам нармальна. Кожны год так. Незалежна горача летам было ці не», – перакананы Д.А.
«Ужо пачаў набіраць паціхеньку (+3 см за ўчора). А вот рэчышча пачысціць не зашкодзіла б», – прапанаваў Д.
З ім салідарныя і іншыя каментатары. А.Т. прапанаваў нават не толькі пачысціць рэчышча, але і паглыбіць яго, але перакананы, што зроблена нічога не будзе.
«Гэтая частка пляжа справа ад моста і ў тым годзе была ў гарлачыках, ніхто не чысціць. А вады, так, меней за 2023», – адзначыў С.
Штодзень
Відэа: Алекс Байдун