Паміж Раманавічамі і Гомелем, нарэшце, запусцяць маршруткі
Мясцовыя жыхары ўсё ж “дабілі” чыноўнікаў - засыпалі скаргамі чат-бот гарвыканкама

Бліжэйшым часам дадатковыя маршруты грамадскага транспарту павінны звязаць раён індывідуальнай жылой забудовы Раманавічы з гомельскім чыгуначным вакзалам і прыпынкам «Крышталь». Чыноўнікі ўжо нават афіцыйна адсправаздачыліся, што вырашана запусціць адразу два маршруты. Першы — з раёна ІЖС Раманавічы на чыгуначны вакзал. Другі — з Рамановічаў да прыпынку “Крышталь” з разваротам у раёне ЦЭЦ-1.