85
Гомельскі незалежны журналіст Яўген Меркіс адзначае за кратамі Дзень нараджэння.
Што вядома на гэты момант па справе журналіста? Ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). Паводле дадзенага артыкула, журналісту пагражае ад 2 да 6 год зняволення. 13 верасня ў журналіста прайшоў вобшук, у яго канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а самога журналіста затрымалі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.
Адрас для лістоў Яўгену: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.