100
Дакладная інфармацыя будзе вядомая пасля апублікавання Генеральнага плана Гомеля ў пачатку 2024 года. Аднак ужо на дадзены момант вядома, што будзе працягвацца знос будынкаў па вуліцы Палеская, Барыкіна, Багдана Хмяльніцкага, Крупскай. На іх месцы ўзнікне шматпавярховая забудова.
Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 цягам многіх год праводзіў розныя грамадска значныя мерапрыемствы. Напрыклад, там адбывалася сустрэча нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з гомельцамі пасля таго, як Гомельская абласная бібліятэка пабаялася прадставіць свае памяшканні для падобнага мерапрыемства.