Палац культуры чыгуначнікаў стаў філармоніяй

У Гомелі перапрафіліравалі знакаміты палац культуры чыгуначнікаў. Цяпер над уваходам з’явіўся надпіс на расейскай мове «Филармония». Некаторыя ўвязваюць гэтую навіну з недахопам сродкаў на ўтрымання будынка ў Беларускай чыгункай пасля закрыцця для цягнікоў паўднёвага накірунку.

 

Фота: ФБ-суполка “Гомель. История и Архитектура”

 

Гісторыя дома культуры чыгуначнікаў

Сама гісторыя клуба чыгуначнікаў ідзе з 1918 года, але драўляны будынак таго часу неўзабаве спалілі самі ж рэвалюцыянеры. Аднавілі яго ў 1920 годзе і адразу ж назвалі ў гонар кіраўніка бальшавіцкага паўстання Леніна.

Будынак у стылі канструктывізму перабудоўвалі да 1930 года, а пасля вайны аднаўлялі пасля частковага разбурэння. Да 1950 года будынак атрымаў сучасны выгляд. Па праекце архітэктара Ігара Пестракова надбудавалі трэці паверх, змянілі афармленне фасадаў, часткова — унутраную планіроўку. Стыль пры гэтым цалкам змяніўся, з’явіўся любімы архітэктарамі таго часу «сталінскі ампір». Ад такой змены арыгінальнасць будынку моцна пацярпела.

Да 1990-х гадоў аднак палац культуры прыйшоў у аварыйны стан. Гэты выгляд памятаюць шмат хто з жыхароў Гомеля. Рэканструкцыя ішла амаль 20 год, з іх шмат год будынак стаяў без зменаў, ніякія работы не праводзіліся. Хадзілі нават размовы пра знос.

Адкрылі абноўлены палац культуры ў 2011 годзе. Што цікава, пры рэканструкцыі кінатэатр перарабілі ў спартовую залю. Але засталася канцэртная заля і клубная частка.


Філармонія і палац

Спрэчка пра размяшчэнне філармоніі ў будынку палаца ішла яшчэ з моманту завяршэння рэканструкцыі. Але чыгуначнікі здавацца не спяшаліся і нават усталявалі даволі высокі кошт арэнду пляцоўкі, на што ў сваю чаргу скардзіліся прадстаўнікі філармоніі.

Справа ў тым, што культурныя дзяржаўныя дзеячы шмат гадоў былі без сваёй канцэртнай пляцоўкі і арандавалі яе ў іншых службаў горада.

Гучнага абвяшчэння пра тое, што філармонія будзе працаваць у палацы чыгуначнікаў не было. Але ўжо можна сказаць, што амаль праз 15 год спрэчка атрымала сваё завяршэнне.

Так выглядаў палац культуры чыгуначнікаў у розныя гады:

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары