Падборка кніг да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да свята “Штодзень” падрыхтаваў адмысловую падборку беларускамоўных кніг – чытайце, натхняйцеся і проста атрымлівайце задавальненне.

  1. Уладзімір Караткевіч “Ладдзя роспачы”. Прыгожая філасофская гісторыя пра тое, як дабро, розум, пачуццё гумару і прага да жыцця перамагаюць нават Смерць. Але й праўда – надумала тут псаваць жыццё слаўным жыхарам Рагачова! Кніга таксама – добрая нагода атрымаць задавальненне ад сакавітай беларускай мовы Уладзіміра Сямёнавіча, узгадаць, як шмат у яго творах асаблівых народных слоўцаў і выразаў.

Фота: oz.by

  1. Тацяна Сапач “Гаспадыня восеньскага дому”.Цёплая кніга, напоўненая мяккімі восеньскімі колерамі, аптымізмам і святлом. У выданне ўвайшлі творы вядомай беларускай паэткі і журналісткі Тацяны Сапач, а таксама яе пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвью і фрагменты электроннай перапіскі.
  2. Катажыны Бонда “Акулярнік”. Дэтэктыўны раман вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання распавядае пра незвычайныя здарэнні, якія адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка. Падзеі цяперашняга часу пераплятаюцца з трагічнай гісторыяй забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай, і толькі таямнічы “акулярнік” ведае, што адбываецца на самой справе.

    Фота: oz.by

  3. “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”.Беларуска-польская кніга пра жыццё і творчасць вядомага беларускага дызайнера, паэта і перакладчыка, аўтара знакамітага “Народнага альбома”. У выданні –  успаміны яго сяброў, блізкіх, знаёмых і незнаёмцаў, шмат фотаздымкаў, “Магічная мапа” Міхала і, канечне, тыя самыя “Простыя словы”.
  4. Маржан Сатрапі “Персеполіс” https://allegro.pl/oferta/persepolis-marjane-satrapi-13196707576. Аўтабіяграфічны графічны раман французскай пісьменніцы іранскага паходжання Маржан Сатрапі апісвае яе дзяцінства і юнацтва ў Іране і Аўстрыі падчас і пасля Ісламскай рэвалюцыі. Дзёрзкая, свабодалюбівая і адначасова разгубленая перад жыццём Маржан пераносіць шматлікія выпрабаванні, выбудоўвае свой свет і шукае ўласную ідэнтычнасць. У кнізе, нягледзячы на сур’ёзнасць тэмы, шмат гумара і той самай любові і цікавасці да жыцця, якія дапамагаюць не здавацца нават у самыя няпростыя моманты.

    Штодзень 

Related posts

“Гомель – гэта маленькі Парыж”. Песні пра Гомель, якія вы маглі не ведаць

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса