Навіны

За кармленне бадзяжных катоў гомельскія ўлады пужаюць штрафам да 900 руб

У Беларусі самая суровая зіма за апошнія гады. Замест таго, каб падтрымаць людзей, якія кормяць бадзяжных сабак і катоў, гарадскія ўлады пагражаюць ім штрафам да 20 базавых велічынь (900 рублёў).…

Read more

Гомельскі мясакамбінат на мяжы банкруцтва, але кіраўніцтва пераймаецца іншым

Гомельскі мясакамбінат спрабуе выйсці на санацыю, прычым у справаздачы праз гэта шмат разоў напісана “крытычны ўзровень”. Кіраўніцтва ж прадпрыемства арганізуе лекцыю “дэпутата” для калектыву пра абарончую здольнасць краіны і патрыятызм.…

Read more

“Праз год стане вашым абавязкам”: У Гомелі жыхары скінуліся на трактар і расчысцілі двор ад снегу, сацсеткі спрачаюцца, ці гэта правільна

Зіма настолькі падкасіла гомельскіх камунальнікаў, што яны не аправіліся да гэтага часу. Снег прыбіраюць так стабільна кепска, што на гэта ўжо не скардзяцца. Жыхары дамоў скідваюцца на трактары для прыборкі.…

Read more

Аўтар патрыятычных муралаў будзе госцем “Рускага дома” ў Гомелі

У Гомелі ў Рускім доме анансавалі сустрэчу з мастаком-муралістам Канстанцінам Окуневым — аўтарам шэрагу вядомых гарадскіх графіці, якія на працягу гадоў успрымаліся як частка лакальнай культурнай і патрыятычнай прасторы. Сустрэча адбудзецца…

Read more

Гомельскі праваабаронца Судаленка павіншаваў Літву з гадавінай аднаўлення дзяржавы

«16 лютага, Літва святкуе дзень аднаўлення дзяржавы. У гэты дзень у 1918 годзе літоўская тарыба, як зараз прынята казаць, савет, падпісала акт аб незалежнасці», – распавёў у відэазвароце гомельскі праваабаронца…

Read more

У Рагачове загінуў чыгуначнік, яго выгналі на працу ў ягоны выходны дзень

Трагедыя адбылася ў канцы студзеня, пра яе стала вядома дзякуючы Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. 45-гадовага работніка з амаль васьмігадовым стажам прыцягнулі да пагрузкі лесаматэрыялаў у ягоны выхадны. Пры гэтым кіраўнік не…

Read more

Камерцыялізацыя Чарнобыля і ўзмацненне кантролю: у Хойніцкі раён з візітам прыехаў віцэ-прэм’ер

Дзяржаўныя СМІ Гомельшчыны паведамляюць пра паездку ў Хойніцкі раён намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Юрыя Шулейкі. Візіт высокапастаўленага лукашэнкаўскага чыноўніка быў прысвечаны, сярод іншага, падрыхтоўцы да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС…

Read more

У Гомелі камунальнікі эвакуіруюць машыны, якія перашкаджаюць чысціць снег

Аўтамабілі, якія перашкаджалі прыборцы вуліцаў з дапамогай эвакуатара адвезлі на спецстаянку. Пры гэтым улады не называюць крытэры, пры якіх адбываецца эвакуацыя (перашкаджаюць – гэта занадта агульна), а таксама колькі будзе…

Read more

Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі развітаўся з каталіцкім епіскапам, але гэта стала нязручнай інфармацыяй для епархіі

Кіраўнік Гомельскай епархіі Стэфан прыйшоў развітацца з каталіцкім епіскапам Казімірам Велікасельцам. Інфармацыю пра гэта даў каталіцкі гомельскі прыход, а праваслаўная епархія, якая актыўна асвятляе дзейнасць іерарха сарамліва прамаўчала. Няма на…

Read more