Невідушчы гомелец да Дня роднай мовы стварыў тэкставую гульню па-беларуску!

by ZB
Гульня даступная для невідушчых. З яе дапамогай можна адчуць сябе ў ролі падлетка-малявальшчыка.

“Можа стацца, пасля гульні вам захочацца ўзяцца за аловак, хто ведае.” – Піша стваральнік гульні Уладзімір Чараухін у сябе на старонцы ў Фэйсбуку.

Уладзімір з жонкай Дар’яй

Гульня называецца “Усё дзеля штрыха” і даступная таксама на беларускай мове.

Усю гульню (і літаратурную частку, і праграмаванне на платформе INSTEAD) стварыў сам Уладзімір. Яе працягласць – 15 хвілін.

Уладзімір Чараухін – невідушчы паэт, зрок страціў у дарослых жыцці. Разам з жонкай Дар’яй Дарошкай апублікавалі зборнікаў вершаў на беларускай мове “Альтанка”.

Паглядзець гульню можна ТУТ.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png