Не ўсе мазырчукі атрымаюць дзяржаўную дапамогу

by ZB

Толькі маламаёмасныя пацярпелыя ад урагану змогуць атрымаць дапамогу ад дзяржавы. Астатнім давядзецца выпраўляць усё наступствы ад стыхіі за свае сродкі. Альбо звяртацца ў страхавую пры наяўнасці страхоўкі.

Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у каго прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў. Непрацоўныя пенсіянеры і інваліды, якія пацярпелі ад урагану, могуць звярнуцца па атрыманне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны.

У выніку ўрагану на Гомельшчыне, спыніў працу Мазырскі НПЗ, сотні населеных пунктаў засталіся без святла і вады (у тым ліку гарады Мазыр і Калінкавічы). А ў самім Гомельскім рэгіёне аб’яўленая надзвычайная сітуацыя.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png