Назад у СССР: у Гомелі з’явіўся аўтобус з нагоды 60-годдзя студатрадаў

by homieldays

У Гомелі з размахам адзначылі 60-годдзе савецкіх студатрадаў. У абласным цэнтры з’явіўся патрыятычны аўтобус. Дзеля гэтага на транспартны сродак з гарадскога аўтапарка №6 наклеілі налепку ў гонар 60-годдзя студатрадаўскага руху ў Беларусі. Але гэтага чыноўнікам:падалося недастатковым. Таму ў дадатак да ўсяго зладзілі мітынг, прысвечаны студатрадам, а потым на брэндавым аўтобусе адправілі студэнтаў на Партызанскую крынічку (месца, дзе падчас ІІ сусветнай вайны базіраваўся партызанскі атрад “Бальшавік”). Што праўда, ваданосны пласт крыніцы вычарпаў сябе яшчэ ў 2021 годзе, а таму крыніца перасохла, а замест яе цяпер стэла, зорка і падыходы з бетоннай пліткі.

Даведка. Студатрады былі характэрныя для Савецкага Саюзу. Аднак у 1991 годзе пасля забароны КПСС і роспуску моладзёвай арганізацыі ВЛКСМ Усесаюзныя студэнцкія будаўнічыя атрады спынілі сваё існаванне. У Беларусі студатрадаўскі рух пачаў аднаўляцца ў 2003 з ініцыятывы кіраўніка краіны і з тых часоў выкарыстоўваецца для дзяржаўнай антызаходняй прапаганды.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png