НАТО, бойся! На Рагачоўшчыне праходзяць вучэнні тэрабароны з удзелам “баявых гномаў і “швейкаў” (фота)

by ZB

Як паведамляюць дзяржаўныя выданні, упершыню ў вучэннях па ахове крытычна важных гарадскіх аб’ектаў быў задзейнічаны атрад народнага апалчэння. Гэты атрад, як вынікае з публікацый, фармаваўся з “добраахвотнікаў”, якія супольна з міліцыяй ахоўвалі аб’екты. У прыватнасці, згодна з задачай вучэння, быў “разыграны тактычны эпізод, у межах якога вайскоўцы тэрабароны даглядалі аўтатранспарт з выбухоўкай і зброяй, а таксама затрымлівалі дыверсантаў”.

З фотарэпартажа “Гомельскай праўды”, які перадае атмасферу з месца падзей, можна зрабіць выснову пра тое, што беларуская тэрабарона – самая суровая тэрабарона ў свеце. Зрэшты, можаце пераканацца ў гэтым самі.

У дадзеным выпадку фатограф, гледзячы па ўсім, зафіксаваў момант нейтралізацыі небяспечнага дыверсанта брытанскай выведкі MI6.

Сумныя погляды байцоў тэрабароны гавораць самі за сябе. Вораг не пройдзе! Але гэта не дакладна.

 

“Ушчыкніце мяне, скажыце, што гэта сон”, – такі выраз твару ў байца, які, відавочна, задаецца пытаннем “Што я тут раблю?!” Затое тут трэба звярнуць увагу на ўзорны парадачак на аб’екце: пафарбаваная лакам шалёўка, акуратныя дроты, падсветка. Словам, беларусы ў пытанні арганізацыі камфорту малайцы.

Гледзячы па градусе нахіла ствала аўтамата, фотамадэль уяўляе пагрозу для земнаводных, якія прачнуліся пасля зімовай спячкі і актыўна мігруюць у бліжэйшыя вадаёмы (паплавы бачныя на фоне).

Наш фаварыт. “Баявы гном” на варце беларускага крышталёвага сасуда. У гэтым маскіровачным касцюме чорнага колеру добра хавацца ў нетрах палескіх балотаў ці злівацца з асфальтам. Калі маскіроўка не спрацуе, то заўжды можна даць драпака на трактары “Беларус” (загадзя падрыхтаваны для экстраннай эвакуацыі).

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png