На Кавальскім (Кузнечном) мосце ў Гомелі жыхары паскардзіліся на правал

by ZB

Рамонтам заняліся супрацоўнікі «Белтэлекама», бо аказалася, што пад ім знаходзяцца іх сеткі.

На час работ перагароджаная пешаходная частка мосту з правага боку, паведамляюць гарадскія паблікі.

Падобныя інцыдэнты ўказваюць на ў цэлым кепскі стан мастоў у рэгіёне. Некаторыя з іх улады пачалі рамантаваць.

Так, цяпер ідзе рэканструкцыя моста праз Дняпро ў Рэчыцы (па дарозе з Гомеля ў гэты горад).
Жыхары скардзяцца на вялікія чэргі, бо для руху працуе адна паласа з кожнага боку. Асабліва ўзмацняюцца праблемы на выходных. Пры гэтым, рамонт будзе ісці яшчэ год.

На рамонт нарэшце закрылі т.зв. Сельмашаўскі пешаходны мост у Гомелі, абяцаюць дарабіць да канца гэтага года. А вось знакаміты пешаходны мост праз Сож, які даўно патрабуе рэканструкцыі, дзе жыхары неаднаразова скардзіліся на правалы, рамантаваць няма каму.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png