На Гомельшчыне масава судзяць кіраўнікоў сельгаспрапрыемстваў за спробы схаваць паморак скаціны

17 мая ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы былога дырэктара сельгаспрадпрыемства “Дудзічы-Агра” Калінкавіцкага раёна Уладзіміра Рыбака. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 426 ч.2 “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”. А менавіта ў тым, што ў перыяд паморку скаціны былы кіраўнік пераканаў падначаленых падпісаць заяву на набыццё мяса, якое тыя насамрэч не атрымлівалі.

Сельгаспрадпрыемства “Дудзічы-Агро”, фота: Калінкавіцкія навіны

Суды па справе паморку скаціны ў дачыненні да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў для Гомельшчыны не рэдкасць. У банку судовых рашэнняў знайшлося з дзясятак дакументаў за 2022-2023 гады па факце “Перавышэння ўлады ці службовых паўнамоцтваўцтваў”, звязаных са спробай схаваць факты паморку скаціны. Напрыклад, падобная справа разглядалася ў 2023 годзе ў дачыненні да кіраўніцы сельгаспрадпрыемства “імя Валадарскага” Кармянскага раёна. Маўляў, кіраўніцтва давала загады заніжаць сведчанні і запісы пра колькасць фактычнага паморку скаціны,  а сам паморак скаціны часта афармляўся як рэалізацыя мяса. А таксама пры паморку скаціны прасіла падначаленых напісаць заявы на набыццё мяса, за якое тыя не плацілі і мяса не атрымлівалі.

Суд Гомельскага раёна пакараў на 2 гады пазбаўлення волі брыгадзіра адной з малочна-таварных ферм за зніжэння паморку скаціны і напісанне ад імя сваіх супрацоўнікаў заяваў на выпіску цялят жывой вагой у кошт заробкаў.

Генеральны пракурор Андрэй Швед, выступаючы ў пачатку года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, заявіў, што ў органах пракуратура на пастаянных кантролі застанне выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб папярэджанні паморку скаціны ў сельгаспрадпрыемствах.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары