Навіны горада

На Гомельшчыне да ўшанавання памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў далучылі нават дзіцячыя садкі

У Рагачове гадаванцы дашкольных устаноў наведвалі сквер Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, выхавацелі праводзілі размовы на тэму Афганістана. У школах Гомельшчыны адбыліся ўрокі мужнасці пад назвай “Імя подзвігу — Афганістан”, а некаторыя школьнікі нават наведвалі адмысловыя тэматычныя мітынгі.

Нагадаем некалькі фактаў пра Афганістан і воінаў-інтэрнацыяналістаў.

• Вайна пачалася з умяшальніцтва з боку СССР ва ўнутраныя справы Афганістана: у 1979 годзе войскі СССР забілі прэзідэнта Афганістана Хафізулу Аміна.

• Вайсковы кантынгент СССР быў уведзены ў Афганістан і прабыў там 1989 года.

• За час вайсковых дзеянняў 1979-1989 гг. было забіта ад 1 да 1,5 мільёна насельніцтва Афганістана. Страты СССР, паводле афіцыйных звестак, склалі 15 тыс. вайскоўцаў.

• У 2022-м пасля нападу Расіі на Украіну чарнігаўскія воіны-інтэрнацыяналісты звярнуліся да гомельскіх са зваротам: “У далёкім Афганістане мы дзяліліся вадой, лустай хлеба і не ведалі варожасці адзін да аднаго. Сёння праз Вашую вобласць пуцінскія гарматы валяць і забіваюць мірных жыхароў, дзяцей, жанчын. Згадаем нашае франтавое братэрства, спыніцеся, не маўчыце!!!” Аднак гомельскія афганцы праігнаравалі зварот чарнігаўскіх пабрацімаў.

Штодзень