Міліцыя пад “Пагоняй” абараняла народ

by ZB

У гомельскім музеі крыміналістыкі да нядаўняга часу выстаўлялася экспазіцыя з надзвычай цікавымі артэфактамі эпохі 1990-х. Гаворка ідзе пра элементы формы, асабістыя рэчы і ўзнагароджвальныя граматы міліцыянтаў, якія загінулі пры выкананні. Адметна, што дакументы, у якіх пасмяротна адзначылі подзвіг беларускіх спецназаўцаў, суправаджаюцца тагачасным дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь “Пагоняй”.

Супрацоўнікі музея ўвекавечылі прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія, спыняючы небяспечнага і ўзброенага кілера з РФ, загінулі. Здарылася гэта 27 лістапада 1993 года, калі наёмны забойца (у мінулым прафесійны біятланіст) расстраляў мясцовага крымінальнага “аўтарытэта” прама на Прывакзальнай плошчы. Злачынцу кінуліся абяззбройвайць байцы патрульна-паставой службы Канстанцін Барысенка і Эдуард Сярогін. Пры трагічных абставінах абодва супрацоўнікі загінулі, але адначасова быў ліквідаваны і забойца.

Загінулыя пры выкананні міліцыянты былі ўзнагароджаныя беларускай дзяржавай пасмяротна, пра што сведчаць дакументы з “Пагоняй” з подпісамі старшыні апошняга легітымнага беларускага парламента Мечыслава Грыба і міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Данько. У гонар спецназаўца Канстанціна Барысенкі названая вуліца ў Гомелі, на якой цяпер знаходзіцца база адыёзнага спецпадраздзялення АМАП і гарадскі ізалятар часовага ўтрымання, у які змяшчаюць палітычных апанентаў рэжыму.

Гомельскі ІЧУ знаходзіцца на вуліцы, што носіць імя старшыны міліцыі, які служыў пад “Пагоняй”. Фота: газета “Савецкі раён”

Цікава, ці звярталі ўвагу цяперашнія амапаўцы, якія сёння лютуюць, убачыўшы гістарычную сімволіку, на тое, што іх гераічныя папярэднікі змагаліся пад “Пагоняй” з сапраўднымі бандытамі.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png