Месяц таму затрымалі журналіста, гісторыка, урбаніста Яўгена Меркіса

Яўген Меркіс

Яўген Меркіс знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). Паводле дадзенага артыкула, журналісту пагражае ад 2 да 6 год зняволення. 13 верасня ў журналіста прайшоў вобшук, у яго канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а самога журналіста затрымалі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай.

Палітзняволенаму журналісту Яўгену Меркісу блакуюць перапіску. “За месяц зняволення Яўгену не перадалі аніводнага ліста ад сяброў, толькі ад бацькі”, — паведамляе гамяльчанка Ларыса Шчыракова.

Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.

Адрас для лістоў Яўгену: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

Related posts

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны

У Гомелі заторы, Рэчыцкі праспект перакрылі для машын праз Радаўніцу

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі