Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт не адкрыў спецыяльнасці па беларускай філалогіі для паступлення

Філалагічная адукацыя ў мазырскай ВНУ сёлета прадстаўленая толькі рускай мовай.

Мазырскі ўніверсітэт. Фота: Вікіпедыя

То бок у 2023 годзе ва ўсёй Гомельскай вобласці набіраюць толькі 13 студэнтаў-першакурснікаў для вывучэння беларускай філалогіі, вывучаць беларускую мову і літаратуру можна толькі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце (падрабязней можна пачытаць тут). Для параўнання рускіх філолагаў толькі ў Гомелі набіраюць ажно 50.

Калі ўважліва вывучаць спецыяльнасці Мазырскага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды паступаюць у 2023 годзе абітурыенты, то акажацца, што там няма спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. Філалагічны факультэт Мазырскага ўніверсітэта прапаноўвае для абітурыентаў наступныя спецыяльнасці: “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Замежныя мовы (англійскі, нямецкі)”, “Руская мова і літаратура. Замежная мова”. Беларуская мова і літаратура ў спісе спецыяльнасцяў адсутнічае.

Штодзень 

Related posts

У Чарнігаве ўсталявалі і асвяцілі інфармацыйную дошку Кастусю Каліноўскаму

“Крымінальнікі, старэйшыя за 45”. Сярэдні партрэт расійскага найміта з Гомельшчыны

На 50-м годзе жыцця памёр акцёр, рэжысёр Андрэй Бардухаеў-Арол