17 снежня ў філіяле Веткаўскага музея запланаваны сумесны прагляд дакументальнага этнафільма “Крывыя вечары”. Са стужкі можна будзе даведацца, што гэта за крывыя вечары, як раней святкавалі каляды. Стужка “Крывыя вечары” (1993) здымалася ў вёсках Палесся і Паазер’я.
Таксама філіял Веткаўскага музея прапаноўвае прагляд фільма “Палескія калядкі” 1972 года. У гэтай стужцы здымаліся жыхары палескіх вёсак Тонеж і Глушкавічы (Лельчыцкі р-н), Клятная (Пінскі р-н), Моталь і Тышкавічы (Іванаўскі р-н).
Напрыканцы праглядаў адбудзецца абмеркаванне ўбачанага. Пачатак сумесных праглядаў у 16.00.