Крымінальная справа супраць велаактывісткі з Гомеля перададзеная ў пракуратуру

by ZB

Як раней паведамляла «Вясна», Святлане Кароль прад’явілі «паклёп у дачыненні» да Лукашэнкі. Але, як піша праваабаронца Леанід Судаленка, гэты артыкул злучылі з абвінавачаннем ва ўчыненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства (пазбаўленне волі да 6 гадоў) і ч.1 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці) (да 5 гадоў). Затрыманне адбылося ў верасні мінулага году ў Гомелі, абставіны дагэтуль невядомыя. З гэтага часу 63-гадовая жанчына знаходзіцца пад вартай, дома яе чакаюць маці і муж з анкалагічнай хваробай, якіх яна даглядала.

Святлана Кароль

«Пакуль Святлана не асуджана, яна мае права атрымліваць грашовыя пераводы ў тым ліку і ад чужых людзей. Яна мае права атрымліваць на асабісты рахунак неабмежаваную суму, якая пойдзе далей за ёй у калонію. Бо там пераводы ўжо толькі ад блізкіх. Трэба дапамагаць, іншага выйсця ў нас няма, хто колькі можа», – заклікаў Леанід Судаленка.

Лістамі Святлану Кароль можна падтрымаць:

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А – Кароль Святлане Мікалаеўне.

Святлана Мікалаеўна Кароль — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, доўгі час старшыня абласнога грамадскага аб’яднання “ВелаГомель”. Раней Кароль працавала педагогам-арганізатарам.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png