Былы жыхар Гомеля Канстанцін Арцёменка апублікаваў архіўную старонку канадскай газеты TORONTO DAILY STAR за 18 лістапада 1943 года. Галоўнай навінай нумара стала паведамленне пра вызваленне Рэчыцы Гомельскага раёна ў выніку аперацыі савецкіх войскаў. Журналісты інфармавалі чытачоў пра тое, што ў рэзультаце прарыва абароны праціўніка на лініі Гомель-Кіеў тысячы нацыстаў трапілі ў пастку.
Гаворка ідзе пра Гомельска-Рэчыцкую аперацыю Беларускага фронту, якая пачалася 10 лістапада 1943 года на Заходнім беразе Дняпра каля Лоева. 18 лістапада савецкія войскі вызвалілі Рэчыцу. Гэты стратэгічны поспех дазволіў развіць наступ войскаў, якія да 30 лістапада прасунуліся на захад на 130 км.
Пры вызваленні Рэчыцы загінулі больш за 5 тысяч савецкіх вайскоўцаў.